Усю каўбасу на зэра: прадавачка спусціла вялікую суму ў онлайн-казіно
- 29.09.2023, 10:09
Як пакаралі маці чацвярых дзяцей.
Работніца крамы ў Хоцімску выдаткавала давераныя ёй грошы ў онлайн-казіно. Што штурхнула жанчыну на адчайны крок, расказвае раённая пракуратура.
Са снежня 2022-га да студзеня 2023 года жанчына скрала ў крамы больш як Br14 тысяч. Прычым не толькі грашыма, але і таварамі, матэрыяльнымі каштоўнасцямі, прадуктамі харчавання.
Каб крадзеж не знайшлі, прадавачка завысіла тавараабарот крамы на Br30 тысяч. «Даход», які ўтварыўся ў банк не паступіў.
Большая частка грошай пайшла на стаўкі, астатняе было выдаткаванае на харчаванне сям'і. Жанчына выхоўвае чацвярых непаўналетніх дзяцей.
Мясцовую жыхарку абвінавацілі ў растраце маёмасці ў вялікай памеры. Жанчына поўнасцю прызнала віну і кампенсавала частку выдаткаванага.
У судзе прадавачцы прызначылі 4 гады абмежавання волі і пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з захаваннем каштоўнасцяў. З прычыны сямейнага становішча, у калонію абвінавачаная не адправілася.