BE RU EN

Дроны бамбуюць электрастанцыю ў Курскай вобласці: эксклюзіўнае відэа ад СБУ

  • 29.09.2023, 9:59

Украінскія спецслужбы распавялі, як учынілі блэкаўт на вайсковых аб'ектах РФ.

Служба бяспекі Украіны зладзіла расейцам новы блэкаўт у Курскай вобласці. Была атакаваная электрычная падстанцыя, да якой былі падключаныя важныя вайсковыя аб'екты ворага.

Пра гэта РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў СБУ.

Пакуль расейскае Мінабароны распавядае, як «знішчыла 11 украінскіх беспілотнікаў» у Курскай вобласці, крыніцы РБК-Украіна ў СБУ падалі відэа паспяховай атакі на электрычную падстанцыю.

Менавіта да яе, у тым ліку, былі падключаныя важныя вайсковыя аб'екты ворага. На відэа відаць, як дроны дакладна адпрацавалі па цэлі.

Крыніцы адзначылі, што дзякуючы чарговай спецаперацыі СБУ акупанты пачынаюць разумець, што блэкаўт - гэта ўжо рэальнасць для расейцаў, якая ўжо стаіць у іх на парозе.

«Калі РФ і далей будзе абстрэльваць нашыя аб'екты інфраструктуры, атрымае ў адказ яшчэ больш «бавоўны», - дадалі крыніцы ў спецслужбах.

Апошнія навіны