BE RU EN

Цэнтр Менска перацінаюць на пятніцу і суботу-нядзелю

  • 29.09.2023, 9:10

Што здарылася і як цяпер аб'ехаць?

На некалькіх вуліцах у цэнтры Менска, у тым ліку на адцінку праспекта Скарыны, найбліжэйшымі днямі будзе перацяты рух дзеля дарожных работ, паведамілі ў ДАІ і паказалі схему аб'езду.

На адцінку праспекта Скарыны ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы будуць мяняць асфальт, і транспарт туды не пусцяць. Абмежаванне дзейнічае з 22.00 29 верасня да 15.00 30 верасня і з 5.00 да 12.00 1 кастрычніка.

Аб'язджаць перацяты адцінак трэба будзе вуліцамі Янкі Купалы, Свярдлова і Нямігай.

Акрамя таго, з 7.00 да 11.00 30 верасня і з 15.00 30 верасня да 00.00 1 кастрычніка рух будзе перацяты і па вуліцы Леніна на адцінку ад праспекта Скарыны да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Маршруты аб'езду — вуліцамі Кірава, Нямігай і Янкі Купалы.

А на вуліцы Запарожскай у Партызанскім раёне асфальт будуць мяняць на працягу цэлага месяца — з 30 верасня да 31 кастрычніка. Увесь гэты час тамака будзе дзейнічаць папалоснае абмежаванне руху.

Апошнія навіны