Палкоўнік УСУ: Пачалося абрынанне Паўднёвага плацдарма расейцаў
- 29.09.2023, 8:37
Акупантам давядзецца рабіць «жэст добрай волі».
Спробы расейскіх акупантаў умацаваць абарону на Паўднёвым кірунку кажуць аб тым, што яны рыхтуюцца да наступлення УСУ і мяркуюць, што ім, магчыма, не атрымаецца ўтрымаць кантроль над гэтай тэрыторыяй, заявіў у інтэрв'ю «Espreso.TV» вайсковы экспэрт, палкоўнік УСУ ў запасе Пётр Чэрнік.
Таксама палкоўнік запасу УСУ патлумачыў, што аператыўная аблога, у якой неўзабаве апынецца Бахмут, стане прычынай падзення фронту.
Ваенны экспэрт анансаваў важныя для нас падзеі на Паўднёвым кірунку фронту: «Давайце высветлім, што адбываецца. Расеяне пачалі ўсведамляць, што Паўднёвы плацдарм можа быць абрынуты і што ім давядзецца рабіць «жэст добрай волі». Галоўным аргументам на карысць гэтага з'яўляецца той факт, што яны вельмі моцна і па-сапраўднаму ўмацоўваюць Перакопскі пярэсмык і будуюць там вельмі сур'ёзныя лініі абароны. Калі б яны разумелі, што ўтрымаюць Паўднёвы плацдарм, яны б гэтага не рабілі, бо і так ёсць праблемы дэфіцытнасці рэсурсаў. Мінімальнае ў іх разуменні - гэта ўсё ж выйсці на адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей: яны не адмовяцца ад гэтай стратэгічнай ідэі».
Між тым, Пётр Чэрнік расказаў, пры якіх умовах можа адбыцца падзенне фронту: «Другі момант аналізу: Бахмут яны ўзялі, ператварылі ў друз, але далей рушыць наперад не могуць. Бахмут мае палітычнае значэнне, Пуцін там узнагародзіў нейкіх іх недагерояў, так што выйсці адтуль яны не могуць. Мы павольна, але рухаемся ў бок аператыўнай аблогі і гэтага стратэгічнага пункту. Як толькі гэта адбудзецца, можа адбыцца першае каскаднае падзенне фронту, самае сапраўднае».