BE RU EN

У Токмаку акупанты збілі ўласны самалёт з С-300

  • 29.09.2023, 7:51

Борт упаў у полі і цалкам згарэў.

Уночы 29 верасня ў раёне Токмака была заўважана авіяцыя. Расейскія акупанты так спалохаліся, што надумалі біць з ЗРК «С-300» па лятальным аб'екце, нават не разабраўшыся, чый ён.

Як высветлілася, удар быў нанесены па сваім жа вайсковым самалёце, тып якога яшчэ ўстанаўліваецца, паведамляе «Украіна 365».

У Сеціве з'явіліся кадры моманту пралёта самалёта ў небе, а затым фота варожай тэхнікі, якая ўжо палае на зямлі.

Як паведамляюць жыхары акупаванага Токмака, у бок падзення самалёта выехала адна машына хуткай дапамогі і два легкавыя аўтамабілі. Сам жа самалёт упаў у полі і поўнасцю згарэў.

На сённяшні момант невядомы тып самалёт і тое, ці выжыў экіпаж. Ворагі выдатна разумеюць, што УСУ ўжо на адлегласці выцягнутай рукі ад Токмака і нервы ў іх пачынаюць здаваць, асабліва ноччу.

Апошнія навіны