BE RU EN

Бізнэсмэн з Клічава пазычыў $50 тысячаў на шаўрму і хот-догі

  • 28.09.2023, 20:29

Вярнуць грошы ён не змог.

Бізнэсмэн з Клічава пазычыў у знаёмых $50 тысячаў на развіццё бізнэсу і прагарэў. Вынік – крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт. Артыкул – махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры.

Паводле звестак следства, са студзеня да траўня 2023 года 30-гадовы індывідуальны прадпрымальнік пазычыў у 13 знаёмых больш за $50 тысячаў. Паведамляецца, што мужчына ўзяў у лізінг фуд-трак, каб гатаваць шаўрму, хот-догі і бургеры. Бізнэс спачатку быў прыбытковым, і першыя пазыкі бізнэсовец аддаваў своечасова. Але потым сталі «капаць» адсоткі за лізінг, і бізнэсмэн пайшоў у мінус. Адзначаецца, што ён разумеў, што грошы вярнуць не зможа. У выніку ўзяты ў лізінг фуд-трак канфіскавалі за пратэрмінаваныя плацяжы, а пацярпелыя звярнуліся ў праваахоўныя органы. Ідзе расследаванне крымінальнай справы.

Апошнія навіны