BE RU EN

Дзяржсакратар ЗША Блінкен сыграў на гітары і праспяваў блюз

  • 28.09.2023, 18:11

Відэафакт.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выйшаў на сцэну, разам з гуртом сыграў на гітары і праспяваў, прадстаўляючы новую ініцыятыву музычнай дыпламатыі.

Новую ініцыятыву культурнай дыпламатыі ЗША, якую запусціў Блінкен, назвалі Global Music Diplomacy Initiative. Дэярждэп прадставіў яе, выйшаўшы на сцэну разам з ансамблем і праспяваўшы блюзавы стандарт Hoochie Coochie Man.

«Мэта ініцыятывы - выкарыстанне магчымасцей дзяржаўна-прыватнага партнёрства для стварэння музычнай экасістэмы, што садзейнічае развіццю эканамічнай роўнасці і крэатыўнай эканомікі, стварае магчымасці і забяспечвае доступ да адукацыі», - адзначаюць у камюніке Дзярждэпа.

Дзякуючы новай ініцыятыве, ЗША плануюць разнастаіць вывучэнне ангельскай мовы ў розных краінах свету, дадаўшы ў навучальныя праграмы амерыканскія песні.

Таксама ў рамках музычнай дыпламатыі плануюць запусціць ментарскую праграму American Music Mentorship Program, адзін з праектаў якой будзе накіраваны на прафесійных маладых музыкаў родам з Украіны. Ім дадуць магчымасць абмяняцца досведам з калегамі з іншых краін, а таксама атрымаць кансультацыі амерыканскіх спецыялістаў, напрыклад, захаванні культурнай ідэнтычнасці праз музыку.

Апошнія навіны