BE RU EN

Начальнік штаба Брытаніі: Удары па Чарнаморскім флоце паказалі, што Украіна пераможа

  • 28.09.2023, 17:13

Пуцін страціў кантроль над вайной.

Украіна ў вайне з краінай-акупанткай РФ валодае ініцыятывай на полі бою, што прадэманстравалі дзейсныя ўдары па Чарнаморскім флоце ў захопленым расейцамі Крыме. Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін страціў кантроль над вайной, а сама Расея аслабла. Кіеў атрымае перамогу над Масквой. Аб гэтым заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Брытаніі Тоні Радакін.

Як паведамляе прэс-служба ўрада Вялікай Брытаніі, Радакін прыбыў у Кіеў разам з міністрам абароны Брытаніі Грантам Шарпам і ўзняў тэму аб новых абавязацельствах у наданні вайсковай дапамогі Украіне.

Са слоў начальніка брытанскага Генштаба, УСУ захоўваюць за сабой ініцыятыву на полі бою, а Расея аслабленая. Украіна атрымае перамогу ў вайне.

«Нядаўнія ўдары па Чарнаморскім флоце з'яўляюцца яшчэ адным прыкладам таго, як Украіна захоўвае ініцыятыву. Пуцін страціў кантроль над вайной, якую пачаў, і, як вынік, Расея аслабла. Гэты візіт, разам з маімі візітамі ўлетку, умацаваў маё перакананне ў тым, што Украіна пераможа. Вялікая Брытанія будзе заставацца з імі на кожным кроку гэтага шляху», - сказаў Радакін.

Міністр абароны Шарп акцэнтаваў увагу на тым, што Брытанія, якая падрыхтавала дзясяткі тысяч украінскіх байцоў і адправіла Кіеву сотні тысяч боепрыпасаў і мільёны фунтаў стэрлінгаў эканамічнай і гуманітарнай дапамогі, будзе і ў далейшым падтрымліваць украінскую дзяржаву.

Апошнія навіны