Такаеў: Казахстан будзе выконваць санкцыі супраць Расеі
- 28.09.2023, 16:53
І павялічыць пастаўкі нафты ў Еўропу.
Казахстан будзе прытрымлівацца санкцый Захаду супраць Расеі і мае кантакты з усімі адпаведнымі арганізацыямі па выкананні рэстрыкцыйнага рэжыму. Аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Касым Жамарт Такаеў, паведамляе «Нямецкая хваля».
«Казахстан адназначна заявіў, што будзе прытрымлівацца санкцый і мае кантакты з адпаведнымі арганізацыямі ў выкананні санкцыйнага рэжыму», - сказаў Касым Жамарт Такаеў падчас сустрэчы з канцлерам ФРГ Олафам Шольцам.
Ён дадаў, што Казахстан гатовы нарасціць пастаўкі нафты ў Нямеччыну.
«На просьбу нашых нямецкіх сяброў я пацвердзіў гатоўнасць нашай краіны павялічыць пастаўкі нафты на працяглы тэрмін», — заявіў Такаеў. Аб якіх аб'ёмах паставак ідзе размова, ён не ўдакладніў.