Кітай і РФ не хочуць рамантаваць беларускія дарогі
- 28.09.2023, 15:42
У лукашыстаў не атрымліваецца залучыць грошы на рамонт інфраструктуры.
Беларусь спрабуе прыцягнуць кітайскія і расейскія сродкі для рэканструкцыі дарог, але пакуль "вынікі складаныя". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў БелТА заявіў начальнік управы развіцця аўтамабільных дарог галоўнай управы аўтамабільных дарог міністэрства Сяргей Лявончык.
«Вядзём працу з расейскімі і кітайскімі партнёрамі, але пакуль яе вынікі дастаткова складаныя. Тут трэба адзначыць узважаную пазіцыю Беларусі і дастаткова чакальную пазіцыю нашых партнёраў з КНР і РФ. Сёння працуем ва ўмовах санкцый, і трэба вельмі дакладна вызначыць усе рызыкі, якія існуюць для ўсіх старон гэтага працэсу. Міністэрства эканомікі вядзе сур'ёзную работу для залучэння сродкаў менавіта ў дарожную гаспадарку. Мінтранс падрыхтаваў заяўкі і накіраваў адпаведныя інвестпрапановы. Яны цяпер разглядаюцца», - сказаў ён.