Легіён «Свабода Расеі» зайшоў у Белгарадскую вобласць РФ
- 28.09.2023, 14:46
Ідзе бой.
У легіёне «Свабода Расеі» заявілі, што на тэрыторыі Белгародскай вобласці РФ ідзе бой добраахвотнікаў з расейскімі акупантамі.
«Нашы групы зараз працуюць на тэрыторыі Белгародскай вобласці. Сярод «легіянераў» параненых і загінулых няма, працуем згодна з планам. Казкі пра мінныя палі пакіньце Канашэнкаву. Працягваем зачыстку нашага дома ад пуцінскай брыдоты. Ідзе бой, усе дэталі пасля», - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала легіёна.