BE RU EN

УСУ знішчылі пад Данецкам рэдкую расейскую баявую машыну «Тэрмінатар»

  • 28.09.2023, 12:35

Відэафакт.

Украінскія ваяры з дапамогай робата-камікадзэ знішчылі рэдкую расейскую баявую машыну падтрымкі танкаў «Тэрмінатар» у пасёлку Спартак паблізу акупаванага Данецка.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс паспяховага нападу ўкраінскіх байцоў апублікаваны ў сацсетках.

«Украінскі аператар FPV-дрона знішчае дэфіцытную расейскую баявую машыну падтрымкі танкаў «Тэрмінатар», спальвае браняваную рамонтна-эвакуацыйную машыну, і ў дадатак ліквідуе некалькіх расейскіх вайскоўцаў. Працуюць байцы аэрагрупы «MUTANT» ЦСА «А» СБУ паблізу населенага пункта Спартак Данецкай вобласці», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны