BE RU EN

Аўто не пусцяць у Беларусь без спецыяльнай электроннай маркі

  • 28.09.2023, 12:27

Лукашэнка падпісаў указ.

У Беларусі ўводзіцца спецыяльная электронная марка для аплаты дэзінфекцыі аўто на мяжы. Гэта рэгламентуе адпаведны ўказ Лукашэнкі (нумар 298 ад 25 верасня 2023-га), апублікаваны Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам.

Так, для аплаты абавязковай дэзінфекцыі аўто, якія ўязджаюць у Беларусі, у пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы акрамя звычайнай кантрольнай маркі будзе патрэбная яшчэ спецыяльная электронная марка.

Для гэтага стварыць і ўкараняць электронную інфармацыйную сістэму продажу і кантролю электронных марак павінна прадпрыемства «БелГлобалГарант», якое і займаецца абавязковай дэзінфекцыяй аўто на мяжы. Таксама кампанія павінна забяспечыць будаўніцтва і ўвядзенне станцый дэзінфекцыі і электроннай сістэмы за кошт уласных сродкаў (крэдытных, пазыковых і г.д.).

Указ уваходзіць у дзеянне пасля апублікавання.

Апошнія навіны