BE RU EN

Лаўроў у шаленстве зладзіў істэрыку праз пастанову МАК

  • 28.09.2023, 10:12

Кіраўнік расейскага МЗС заявіў пра «палітызацыю спорту».

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў абвінаваціў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і яго прэзідэнта Томаса Баха ў палітызацыі спорту. Дыпламат пры гэтым абвінаваціў краіны NАТО ў падрыхтоўцы да "вялікай вайны", забыўшыся аб тым, што менавіта ягоная краіна подла напала на Украіну, прычым зрабіла гэта адразу пасля заканчэння Гульняў-2022.

Пра гэта Лаўроў заявіў у інтэрв'ю прапагандысцкаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС. Кіраўнік МЗС тэрарыстычнай дзяржавы паспрабаваў апраўдаць уварванне ва Украіне тым, што «Захад вычвараў за дзясяткі тысяч міль ад сваіх межаў», запатрабаваўшы ад МАК зняць усе абмежаванні ў дачыненні да РФ.

«МАК ужо выкарыстоўвае сітуацыю вакол Украіны для таго, каб груба і наўпрост парушаць Алімпійскую хартыю. МАК праходзіў міма ўсяго, што чыніў Захад, прычым чыніў за дзясяткі тысяч міль ад сваіх меж. І ўсё гэта сыходзіла з рук. А калі Расея пасля доўгіх-доўгіх гадоў папярэджанняў сусветнай супольнасці, што NАТО вядзе справу да вялікай вайны, прычым наўпрост ствараючы вайсковую пагрозу на межах РФ, то тут МАК надумаў праявіць сваю незразумелую прынцыповасць насуперак яго абавязкам у адпаведнасці з Алімпійскай хартыяй», - сказаў Лаўроў.

Апошнія навіны