Відэафакт: Акупант знікае пасля дакладнага ўдару ўкраінскіх артылерыстаў
- 28.09.2023, 10:06
УСУ выявілі замаскаваную тэхніку супраціўніка і нанеслі скрышальны ўдар.
Украінскія артылерысты нанеслі дакладны ўдар па тэхніцы акупантаў, якая была замаскаваная ў пералеску.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэазапісе, апублікаваным у сацыяльных сетках, відаць, што ў зону ўдару трапіў расейскі акупант, які ішоў па дарозе.
«Украінскія ваяры выявілі замаскаваную тэхніку супраціўніка ў пасадцы і нанеслі скрышальны ўдар. На сваю бяду, побач праходзіў расейскі вайсковец, які літаральна праз імгненне расклаўся на малекулы», — гаворыцца ў каментары да відэа.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео