Расейцы неспадзявана выкрылі сапраўдныя маштабы ўдару УСУ па падводнай лодцы «Растоў-на-Доне»
- 28.09.2023, 8:16
Ракета «накрыла» і экіпаж.
Расейцы выкрылі маштабы ўдару УСУ па падводнай лодцы Чарнаморскага флоту «Растоў-на-Доне» на Севастопальскім марскім заводзе. У выніку "прылёту", выяўляецца, пацярпеў і сам экіпаж "Растова".
Пра гэта сведчыць аб'ява, змешчаная на сайце Санкт-Пецярбуржскага клуба маракоў і ветэранаў ВМФ РФ. Расейцы збіраюць грошы на лячэнне пацярпелых акупантаў, паведамляе «Главред».
На сайце вывесілі банкавы рахунак клуба маракоў-ветэранаў у Сбербанку. Паведамляецца, што на 27 верасня сабралі больш за 148 тысяч рублёў (блізу 1500 даляраў). Таксама на сайце пазначаныя звесткі «дабрачынцаў».
Удар па субмарыне ЧФ у Крыму
13 верасня УСУ нанеслі ракетныя ўдары па Севастопальскім марскім заводзе, дзе ў той час на рамонце стаялі падводная лодка "Растоў-на-Доне" і вялікі дэсантны карабель "Мінск".
Акупанты не пацвярджалі страт флоту, няма і афіцыйных звестак Мінабароны РФ аб пацярпелых акупантах.
У ГУВ тым часам сцвярджалі, што караблі з вялікай імавернасці «не падлягаюць аднаўленню». У OSINT-супольнасці Oryx пацвярджалі, што "Растоў" цалкам знішчаны.
У Камандаванні Паветраных сіл кіўнулі затым, што ўдар быў здзейснены Storm Shadow.
Украіна не хавае, што мерыцца гарантаваць бяспеку ў Чорным моры шляхам знішчэння Чарнаморскага флоту РФ.