BE RU EN

Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне

  • 27.09.2023, 21:51

Таксама яго пазбавілі на 5 гадоў права кіраваць транспартнымі сродкамі.

Былога кіраўніка Наваполацкага ГАУС Уладзіміра Дуброўскага аштрафавалі на 7400 рублёў за тое, што ехаў за рулём нецвярозы. Таксама яго пазбавілі на 5 гадоў права кіраваць транспартнымі сродкамі.

7 жніўня Уладзіміра Дуброўскага затрымалі на 54-м кіламетры аўтадарогі Р-46 у Полацкім раёне ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчына адмовіўся праходзіць агляд і быў аштрафаваны намеснікам кіраўніка АДАІ на 7400 рублёў.

Тры тыдні таму былы высокапастаўлены сілавік паспрабаваў абскардзіць пастанову ДАІ, настойваючы на тым, што ў аўтамабілі ён быў пасажырам, а не кіроўцам. Абураў яго таксама факт «незаконнага» затрымання. Суддзю, аднак, гэтыя аргументы не пераканалі і ранейшая пастанова засталася ў сіле.

10 жніўня Дуброўскага яшчэ судзілі паводле арт. 24.3 – непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Паводле гэтай справы пастанова яшчэ не апублікаваная.

Апошнія навіны