BE RU EN

Названыя аўто, якія не дапусцяць да ўезду на тэрыторыю Беларусі

  • 27.09.2023, 21:01

1 верасня было ўведзенае «новаўвядзенне».

Стала вядома, што ў Беларусь не будуць прапускаць аўтамабілі, якія не прайшлі абавязковую дэзынфекцыю. Больш падрабязна расказалі ў Мінсельгасхарчы.

Так, ва ўстанове нагадалі, што з 1 верасня пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя. Дэзынфекуюць усе аўтамабілі, якія ўязджаюць у краіну, на станцыях дэзынфекцыі, якія абсталяваныя паблізу пунктаў пропуску праз дзяржмяжу, а менавіта ў КПП «Беняконі», «Грыгароўшчына», «Каменны Лог», «Казловічы», «Катлоўка» і «Прывалка».

Пры гэтым у Мінсельгасхарчы назвалі аўто, якім уехаць у Беларусь не дазволяць.

– Пры адмове кіроўцы ці ўладальніка транспартнага сродку праходзіць абавязковую дэзынфекцыю аўто на станцыях дэзынфекцыі гэты транспарт не будзе дапушчаны да ўезду на тэрыторыю Беларусі, – падкрэслілі ў міністэрстве.

Апошнія навіны