BE RU EN

У Севастопалі трэці дзень запар абвесцілі паветраную трывогу

  • 27.09.2023, 20:33

Атака УСУ?

У акупаваным Севастопалі абвешчаная паветраная трывога, паведаміў «губернатар» Міхаіл Разважаеў.

У тэлеграм-канале ён апублікаваў паведамленне аб трывозе і інструкцыі, як сябе паводзіць у гэтай сітуацыі.

Паветраную трывогу ў Севастопалі абвяшчаюць трэці дзень запар.

Самы буйны ракетны абстрэл Севастопаля быў зафіксаваны 22 верасня. Тады Мінабароны Расеі паведаміла пра ўдар УСУ па штабе Чарнаморскага флоту. У выніку знік без вестак адзін вайсковец, а сам будынак атрымаў пашкоджанні. Сістэма СПА збіла пяць ракетаў, удакладнілі ў ваеннай установе.

Апошнія навіны