BE RU EN

Лукашэнка пакрыўдзіўся на пенсіянерку з інваліднасцю

  • 27.09.2023, 20:10

Яе асудзілі да калоніі за каментар у сацсетках.

Суд прызнаў пенсіянерку з Оршы Вольгу Стаброўскую вінаватай у абразе Аляксандра Лукашэнкі і асудзіў да пазбаўлення волі, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». У 63-гадовай жанчыны трэцяя група інваліднасці.

Вольга Стаброўская да сыходу на пенсію працавала ў Аршанскай друкарні. Паводле матэрыялаў абвінавачання, у 2021 годзе ў сацсетцы «Аднакласнікі» яна паставіла лайк і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза знайшла абразу на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Суддзя Юлія Вяршыніна 27 верасня прызнала жанчыну вінаватай паводле артыкула аб абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Ёй прызначанае пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і тры месяцы.

Як адзначаюць праваабаронцы, у апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць праз слых.

Апошнія навіны