Контрнаступ пад Бахмутам: УСУ дасягнулі поспеху каля трох сёлаў
- 27.09.2023, 20:05
Гаворка ідзе пра Клішчыеўку, Атрадаўку і Шумах.
Украінскія вайскоўцы падчас контрнаступальнай аперацыі ў паўднёвых наваколлях Бахмута дамагліся поспеху каля трох сёлаў. Гаворка ідзе пра Клішчыеўку, Атрадаўку і Шумах.
Адпаведную інфармацыю агучыў кіраўнік прэс-службы Усходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Еўлаш у эфіры тэлемарафону.
Паводле ягоных словаў, Сілы абароны паступова адваёўваюць захопленыя раней сапернікам рубяжы.
«Нашы абаронцы выбіваюць акупантаў з занятых рубяжоў і замацоўваюцца на дасягнутых пазіцыях», – паведаміў суразмоўца.
Ён таксама расказаў, што расейскія войскі спрабуюць адбіць страчаныя рубяжы ў раёне Андрэеўкі і Клішчыеўкі, але байцы УСУ надзейна трымаюць абарону. За мінулыя суткі страты ворага ў жывой сіле склалі 115 чалавек забітымі, яшчэ трое здаліся ў палон.
Акрамя таго, Сілы абароны знішчылі некалькі варожых артылерыйскіх установак, станцыю РЭБ, тры аўтамабілі і два склады са снарадамі.
Як паведамляў Charter97.org, раней УСУ перайшлі чыгунку пад Бахмутам.