BE RU EN

Не размінуліся: у Магілёве раварыст распыліў пярцовы балончык у твар мінакам

  • 27.09.2023, 19:11

Чым усё скончылася.

У Магілёве 53-гадовы мужчына надумаў пакатацца на ровары па горадзе. Праязджаючы па Пушкінскім праспекце, магілёвец убачыў сямейную пару, якая ішла насустрач.

Кіроўца двухколавага паспрабаваў праехаць побач, але на ходніках усё ж не змог размінуцца з мужам і жонкай. Раз'юшаны мужчына злез з ровара і стаў лаяцца з пешаходамі. Калі аргументы скандаліста скончыліся, ён дастаў пярцоўку і распыліў газ у твар апанентам.

У выніку велапрабег агрэсіўнага гараджаніна скончыўся крымінальнай справай за хуліганства, паведамляе тэлеграм-канал «Адваротны бок».

Апошнія навіны