УСУ перайшлі чыгунку пад Бахмутам
- 27.09.2023, 18:54
Украінскія воіны замацоўваюцца на новых рубяжах.
Штурмавым групам УСУ ўдалося перайсці чыгунку адразу ў некалькіх месцах на Бахмуцкім кірунку фронту, уключаючы прылеглыя да Кляшчыеўкі і Андрэеўкі раёны. Перадавыя групы ўжо атрымалі падмацаванне, развіваючы наступленне. Пра гэта паведамляюць байцы ўкраінскага войска з перадавой.
«Бахмутскі Балу» распавёў пра разлютаваныя баі на самым гарачым адцінку фронту ў Данецкай вобласці.
З яго слоў, УСУ прасоўваюцца, збіраючы «ўраджай» расейскіх ваеннапалонных.
Вайсковы эксперт Тэлеграм-канала Kravchuk таксама адзначае, што УСУ ў некаторых месцах перайшлі чыгунку і замацоўваюцца на новых рубяжах. Акрамя Кляшчыеўкі, УСУ пераадолелі чыгуначнае палатно на поўнач ад Курдзюмаўкі, мяркуючы па кадрах, якія з'явіліся ў Сетцы. Гэтаму факту ўжо ёсць відэапацвярджэнне.
Таксама варта адзначыць шматлікія контратакі расейцаў у кірунку Андрэеўкі, дадае эксперт.