Пад Віцебскам «чорныя капальнікі» ледзь не ўзарвалі газаправод
- 27.09.2023, 18:39
Яны склалі каля газаправода знойдзеныя боепрыпасы часоў Другой сусветнай вайны.
18 верасня слесар па абходзе вонкавых газаправодаў падчас агляду ў аграгарадку Копцях абследуючы кантрольныя праваднікі ў нежылой вёсцы Лабанах, знайшоў горку набояў.
Не набліжаючыся да боепрыпасаў, мужчына паведаміў аб выбухованебяспечнай знаходцы свайму кіраўніцтву. Неўзабаве на месца выяўлення набояў прыехалі супрацоўнікі РАУС і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524.
Як высветлілі сапёры, непадалёк ад газаправода былі складзеныя горкай 10 артылерыйскіх набояў розных калібраў, 5 мінамётных мін калібру 82 міліметры, граната «Ф-1», дзве гранаты «РГ-42», тры нямецкія гранаты «M24», запал гранаты і 147 капсул дэтанатараў, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.