У Бярозаўскім раёне мядзведзь напаў на чалавека?
- 27.09.2023, 18:18
Што вядома.
У апошнія дні жыхары Бярозы абмяркоўваюць навіну аб тым, што ў лесе на тэрыторыі раёна ад мядзведзя моцна пацярпеў мужчына. Некаторыя наўпрост сцвярджаюць, што здарэнне адбылося каля в. Машкавічаў, а мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі.
Аднак, як паведамілі bereza.by ўсе кампетэнтныя органы, ўэтая навіна - фэйк, і пацвярджальнай інфармацыі, што на тэрыторыі Бярозаўшчыны ў прынцыпе ёсць мядзведзі, няма.
Акрамя таго, шакавальная навіна аб нападзе мядзведзя на чалавека разносіцца і ў іншых раёнах Беларусі. Пры гэтым афіцыйных паведамленняў нідзе не паступала.