BE RU EN

Офіс Зяленскага: Украіна «на грані» атрымання дальнабойных ракет ад партнёраў

  • 27.09.2023, 17:14

Ідуць інтэнсіўныя перамовы.

Украіна «на грані» атрымання дальнабойных ракет ад партнёраў: пастаўкі доўгачаканай зброі магчымыя найбліжэйшым часам.

Пра гэта на фоне чаканняў УСУ атрымаць ракеты ATACMS ад ЗША заявіў «24 каналу» дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

З яго слоў, цяпер Украіна вядзе «вельмі інтэнсіўныя перамовы» аб перадачы дальнабойнай зброі. Гэтае пытанне асабіста кантралюе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, удакладніў Падаляк.

- Я думаю, што мы ўсё ж будзем у найбліжэйшыя часы мець дальнабойныя ракеты - партнёрскія, - сказаў ён.

У той жа час палітык падкрэсліў, што Украіна не збіраецца выкарыстоўваць ракеты далёкага радыусу для ўдараў па тэрыторыі РФ.

- Мы гэта гарантуем, бо мы прытрымліваемся міжнародных нарматываў, канвенцый, тыпу вядзення вайны. Мы ж не Расея, - падкрэсліў ён.

Падаляк нагадаў, што Украіна мае нямала ўласнай эфектыўнай зброі для вайны з Расеяй. Размова ідзе не толькі аб айчынных дронах, але і аб распрацоўцы ракет. Аднак цяпер краіне трэба сотні боегаловак, здольных даставаць углыб Украіны, дзе ёсць акупанты. Айчынная вытворчасць не можа забяспечыць неабходную колькасць такіх ракет, заявіў ён.

Апошнія навіны