У Варшаве пройдзе акцыя ў памяць пра Андрэя Зэльцэра
- 27.09.2023, 17:14
Акцыя адбудзецца каля беларускай амбасады.
У Варшаве заўтра пройдзе акцыя ў памяць пра менчука Андрэя Зэльцэра, які даў адпор КДБ.
Пра гэта паведамляе лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Акцыя адбудзецца заўтра а 18:00 каля беларускай амбасады ў Варшаве.
Нагадаем, 28 верасня 2021 года ў Менску ў сваёй кватэры ў выніку перастрэлкі з аператыўнікамі КДБ загінуў супрацоўнік беларускай IT-кампаніі Андрэй Зэльцэр.
Таксама памёр адзін з прадстаўнікоў спецслужбаў, якія ўварваліся ў кватэру, Дзмітрый Федасюк.