Злучаныя Штаты ўводзяць бязвіз з Ізраілем
- 27.09.2023, 17:04
Пастанову прыняла адміністрацыя Байдэна.
У сераду, 27 верасня, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прыняла пастанову аб прыняцці Ізраіля ў праграму бязвізавага ўезду ў Штаты (VWP).
Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на афіцыйныя асобы.
Міністр унутранай бяспекі Ізраіля Алехандра Маёркас заявіў, што гэтая пастанова яшчэ больш «узмацняе бяспеку, эканоміку і міжчалавечыя сувязі паміж ЗША і Ізраілем».
Адзначаецца, што амерыканцы палесцінскага паходжання, якія жывуць на Заходнім беразе ракі Ярдан і ў Злучаных Штатах, з 30 лістапада 2023 года змогуць уязджаць у Ізраіль без віз, а таксама лётаць у аэрапорт Бэн-Гурыён і вылятаць з яго, памяншаючы перашкоды падарожжаў для гэтых амерыканцаў.
Таксама для допуску да праграмы, якая дазваляе падарожнікам заставацца ў краіне без візы тэрмінам да 90 дзён, Вашынгтон патрабуе ад Ізраіля выканання патрабаванняў у такіх пытаннях, як барацьба з тэрарызмам, праваахоўная дзейнасць, іміграцыйнае забеспячэнне, бяспека дакументаў і памежны кантроль.
Акрамя таго, краіны павінны аднолькава ставіцца да ўсіх падарожнікаў ЗША, незалежна ад іншых пашпартоў, якія ў іх ёсць. У выпадку Ізраіля гэта азначае вольны праезд палесцінскіх амерыканцаў у аэрапорце Бэн-Гурыён.