BE RU EN

Расейскім прапагандыстам пачалі падкідваць пад дзверы адрэзаныя свіныя галовы

  • 27.09.2023, 14:41

Першы такі выпадак нібыта адбыўся 19 верасня.

Прарасейскія палітолагі, вайсковыя эксперты і журналісты сталі знаходзіць каля дзвярэй сваіх кватэр свіныя галовы.

Першы такі выпадак адбыўся 19 верасня з вайсковым экспертам Канстанцінам Сіўковым. Ён вярнуўся з адрачынку і знайшоў свіную галаву, якая ляжала ў калідоры проста каля дзвярэй ягонай кватэры.

“Потым мне затэлефанавалі і сказалі, што гэта звязана з тым, што я няправільна паводжуся ў інфармацыйнай прасторы. Яны сталі патрабаваць ад мяне, каб я адмовіўся ад падтрымкі дзеянняў прэзідэнта Расеі, адмовіўся ад падтрымкі спецыяльнай вайсковай аперацыі і нашых Узброеных сілаў», — расказаў Сіўкоў «РИА Новости».

Паводле ягоных слоў, яму пагражалі забойствам, якое можа адбыцца "ў кожны момант". Пасля размовы з незнаёмцам Сіўкоў звярнуўся ў паліцыю, але не стаў выступаць з публічнымі заявамі. Пры гэтым хаду расследавання ён каментаваць адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Таксама 19 верасня кур'ер даставіў свіную галаву фотакарэспандэнту ТАСС Міхаілу Цярэшчанку, піша тэлеграм-канал «112». Пры ператрусе ў дастаўніка выявілі яшчэ чатыры мяхі са свінымі галовамі. Аднак іншых драбніц не паведамляецца.

Трэці выпадак з падкінутым свіным лычам адбыўся 26 верасня — галаву ў чорным мяху знайшоў пад сваімі дзвярыма палітычны аглядальнік «РІА Новості» і палітычны тэхнолаг Цімафей Сяргейцаў.

Апошнія навіны