Пыса пуцінскага рэжыму
- АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
- 27.09.2023, 12:37
Эпахальная сцэнка спапяліла 20 гадоў прапаганды.
Збіццё ў следчым ізалятары Грознага - гэта, несумненна, лепшае, што здарылася ў Расеі. За такое відэа можна было б адлічыць шматлікія мільярды. Але дурненькі Адам зрабіў усё бясплатна.
Такога відэа вельмі не ствала для паўнаты карціны. Эпахальная сцэнка спапяліла 20 гадоў прапаганды.
Расставіліся ўсе кропкі. Выпарыліся самыя апошнія ілюзіі. Кадыраўскі сынок «з нагі» дабіў усе аргументы рэдкіх прыхільнікаў Пуціна ў цывілізаваным свеце.
Рэжым сарваў з сябе апошнюю маску - і паказаў сапраўдную пысу. Калі ў кагосьці і заставаліся сумневы ў тым, што ён - квінтэсенцыя зла і мярзотнасці, то зараз іх больш няма. Адзіночныя папіскванні і авечае «бляянне» нічога не зменяць.
Занадта ўжо яркая і адназначная карцінка. Грозненскае відэа намёртва ўчапілася ў мазгі мільёнам. І гэта цудоўна.
Оркі на фронце нарэшце даведаліся, за што яны здыхаюць: за гітлерызм Пуціна і яго «вертыкалі».
Да мобікаў нарэшце дойдзе, што яны ваююць зусім не «за радзіму», а за магчымасць быць збітымі, апушчанымі і размазанымі на капрыз кожнага вар’ята-царка.
Бо ў ролі Жураўля можа апынуцца кожны «грамадзянін». І для гэтага не абавязкова спальваць Каран. Досыць проста «не спадабацца».
Сцэнка ў ізалятары расказала і інтэлігенцыі аб яе найбліжэйшай будучыні. Яна павінна нарэшце сцяміць, што яе чакае за ўсялякае, нават драбнюткае іншадумства. Зрэшты, і пакора таксама зараз будзе ўзнагароджвацца «з нагі».
Несумненна, Пуцін задумаў грамадскі канструкт мацнейшы за СССР-скі і паўночнакарэйскі. Кадыраў проста зрабіў і апублікаваў наглядную «прэзентацыю» расейскай будучыні. Магутны і пераканаўчы спойлер.
«Абражаныя ж пачуцці» верніка тут абсалютна ні пры чым.
Аляксандр Няўзораў, Telegram