Найбуйнейшая крыптабіржа свету сышла з Расеі
- 27.09.2023, 12:07
Binance афіцыйна заявіла аб продажы ўсяго расейскага бізнэсу.
Найбуйнейшая аб'ёмам аперацый у свеце крыптавалютная біржа Binance сыходзіць з Расеі і прадае ўвесь свой расейскі бізнэс кампаніі CommEX. Працэс пераходу карыстальнікаў зойме да гады.
«Гледзячы ў будучыню, мы прызнаем, што праца ў Расеі несумяшчальная са стратэгіяй Binance ў выкананні патрабаванняў», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Улетку з Binance сышлі два топ-мэнэджары, якія курыравалі працу ў Расеі. Глеб Кастароў быў віцэ-прэзідэнтам Усходняй Еўропы і СНД, Уладзімір Смеркіс - дырэктарам у Расеі, нагадвае The Moscow Times.
26 жніўня Binance забараніла расейцам p2p-аперацыі з любымі замежнымі валютамі. Абмежаванні ўвялі пасля публікацыі WSJ аб тым, што Binance па-ранейшаму дапамагае расейцам пераводзіць грошы за мяжу, нягледзячы на ўзятае на сябе абавязанне выконваць заходнія санкцыі. Напрыклад, біржа працягвала падтрымліваць карты якія трапілі ў SND-ліст «Сбера» і «Тіньькоф», пераназваўшы іх у
«зялёную мясцовую карту» і «жоўтую мясцовую карту».
У траўні стала вядома, што Мінюст ЗША вядзе расследаванне супраць Binance. Амерыканскія ўлады западозрылі, што з яе дапамогай расейскія грамадзяне абыходзяць санкцыі.