BE RU EN

Мэдыі: Расея плануе абвінаваціць начальніка ЧФ Сакалова ў змове з УСУ

  • 27.09.2023, 11:46

Усё адно, жывога альбо мёртвага.

Расея плануе абвінаваціць начальніка Чарнаморскага флоту РФ адмірала Віктара Сакалова ў змове з украінскімі Узброенымі сіламі, каб апраўдаць ягоную магчымую ліквідацыю ў выніку ўдару па штабе ЧФ у Севастопалі.

Як паведамляе партызанскі рух "АТЕШ", была праведзеная нарада севастопальскай акупацыйнай адміністрацыі з узброенымі структурамі ў пытаннях інфармацыйнай палітыкі.

«Разважаеў сказаў пра распараджэнне Масквы аб неабходнасці распаўсюджваць чутку, што начальнік чарнаморскага флоту Сакалоў уступіў у змову з Сіламі абароны Украіны для знішчэння свайго штаба. Рабілася гэта, паводле іхняй версіі, для хавання факту крадзяжу адміралам Сакаловым і ягоным намеснікам харчоў, бо менавіта ў гэты час да іх накіроўвалася рэвізія. Таму ніякіх страт у выніку ўдару быць не можа», — заяўляюць у «АТЕШ».

Адзначаецца, што такія дзеянні акупантаў служаць дадатковым довадам таго, што Сакалоў забіты або моцна паранены. Учорашняе віртуальнае з'яўленне Сакалова на нарадзе з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу таксама выклікала сумневы, што на відэа трансляваўся актуальны адмірал Сакалоў, а не ягоны стары запіс.

Як пішуць партызаны, таксама на нарадзе акцэнтавалі ўвагу на замоўчванні рэальных звестак аб стратах сярод вайскоўцаў у выніку выбуху ў штабе ЧФ РФ.

У той жа час, паводле агентаў «АТЕШ», пасля здарэння каля штаба было не менш за 25 аўтамабіляў хуткай дапамогі, якія выносілі мяхі з целамі.

«Сведкамі гэтага стала мноства севастопальцаў, так што рэальны стан спраў ім не выйдзе схаваць», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны