BE RU EN

У Маладзечне судзяць галоўнага рэдактара незалежнай «Рэгіянальнай газеты»

  • 27.09.2023, 11:37

Аляксандру Манцэвічу пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

У судзе Маладзечанскага раёна пачынаецца суд над галоўным рэдактарам мясцовай незалежнай “Рэгіянальнай газеты” Аляксандрам Манцэвічам. Яго абвінавачваюць у распаўсюджванні свядома непраўдзівых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Рэдактару інкрымінаваны артыкул 369-1 КК ("Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь"), яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Разглядаць справу будзе суддзя Аляксей Іршын.

Нагадаем, заснавальніка газеты, якая была вядучым незалежным выданнем рэгіёна да разгрому карнікамі ў 2021 годзе, затрымалі раніцай 15 сакавіка ў Вілейцы. У яго дома правялі ператрус.

Апошнія навіны