BE RU EN

Разгром штаба Чарнаморскага флоту: расейскія караблі пачалі паводзіцца «неадэкватна»

  • 27.09.2023, 11:13

Гумянюк падала дэталі.

Пасля ўдару па штабе Чарнаморскага флота РФ у часова акупаваным Севастопалі, у выніку чаго былі зліквідаваныя найвышэйшыя афіцэры супраціўніка, назіраецца зацішша ў вайскова-марской дзейнасці захопнікаў.

Аб гэтым заявіла вяшчальніца Сіл абароны поўдня Украіны Наталлю Гумянюк, паведамляе РБК-Украина.

Паводле ейных слоў, відавочнае "пэўнае бязладдзе" у кіраўніцтве ЧФ РФ пасля знішчэння штаба варожага флоту.

«Бо выкарыстанне ракетаносьбітаў было бессістэмным і бессэнсоўным. Яны выходзілі, заходзілі, манэўравалі незразумелымі маршрутамі з неапраўданым выдаткаваннем паліва, без рэалізацыі задач», — адзначыла Гумянюк

Прадстаўнік Сіл абароны поўдня Украіны патлумачыла, што вораг нарошчваў прысутнасць караблёў, карэктаваў, замяняў адзін аднаго, тым самым "дэманстраваў гатовасць".

«Але ўсе ж былі ўжытыя для пераканання, што кіраванне існуе, што кіраўніцтва на месцы і флот можа быць баяздольным», - сказала Гумянюк.

Так, канстатавала яна, назіраецца зацішша ў вайскова-марской дзейнасці расейскіх акупантаў.

«Караблі цяпер больш хаваюцца, адшукваючы для сябе месцы бяспекі для базавання і знаходжання ў Чорным моры. А правядзенне вучэнняў, якія абавязковыя для падтрымання баяздольнасці флоту, мы не назіраем», — падкрэсліла прэсавая сакратарка Сіл абароны поўдня Украіны.

Нагадаем, што 22 верасня Сіламі абароны Украіны быў нанесены ракетны ўдар па штабе Чарнаморскага флоту ў часова акупаваным Севастопалі.

Паводле звестак Сіл спецыяльных аперацый, тады загінулі 34 афіцэры, сярод іх начальнік ЧФ РФ. Яшчэ 105 акупантаў былі параненыя.

Апошнія навіны