BE RU EN

«Патрабую яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення»

  • 27.09.2023, 11:07

З'явіўся тэкст ліста еўрадэпутаткі да суддзі, які будзе весці працэс над Палінай Шарэндай-Панасюк.

Еўрадэпутатка ад Партугаліі, «хросная» палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Ізабэль Сантуш заклікала вызваліць актывістку грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Яна накіравала ліст суддзю Станіславу Іванюценку з Рэчыцкага суда, дзе 2 кастрычніка будуць паўторна судзіць беларускую актывістку.

Сайт Charter97.org публікуе тэкст ліста:

- З трывогаю накіроўваю Вам гэты ліст. Несуцяшальная інфармацыя ў справе спадарыні Паліны Шарэнды-Панасюк выклікае вялікую ўстурбаванасць.

У студзені 2021 года спн.Шарэнду-Панасюк прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле трох артыкулах КК РБ: арт.368 («Абраза Лукашэнкі»), арт.369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), арт.364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). Яна адбывае пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі са жніўня 2021 года.

У красавіку 2022 года супраць Паліны Шарэнды-Панасюк распачалі новую справу паводле артыкулу 411 КК РБ («Заўзятае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») і прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.

Заклікаю да вашага чалавекалюбства і выяўлення гуманнага стаўлення да спадарыні Шарэнды-Панасюк, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, якія пільна ў ёй маюць патрэбу. Працяглае зняволенне і варункі ўтрымання ў штрафным ізалятары прычыніліся да фізічнага знясілення і пагаршэння здароўя зняволенай.

Я пераканаўча заклікаю вас разгледзець магчымасць зняцця новых абвінавачанняў з Паліны Шарэнды-Панасюк, а таксама патрабую яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Апошнія навіны