BE RU EN

У Расеі пракалоліся з відэазапісам аб ліквідаваным камандзіры Чарнаморскага флоту

  • 27.09.2023, 10:14

Замест «жывога» адмірала паказалі «кансэрву».

У Расеі спрабуюць адмаўляць ліквідацыю камандзіра Чарнаморскім флотам РФ Віктара Сакалова падчас украінскага ўдару па штабе ЧФ у Севастопалі. Для гэтага мінабароны Расеі 26 верасня апублікавала кадры з нарады, на якой нібыта прысутнічаў адмірал у рэжыме відэасувязі.

Аднак у сетцы западозрылі, што гэта можа быць старое відэа. Аб гэтым піша Telegram-канал "Крымскі вецер". Там адзначылі, што апошні раз Сакалоў з'яўляўся на відэа пасяджэнняў мінабароны яшчэ 31 ліпеня.

Так, за спінай адмірала на “свежым” відэа можна ўбачыць чатыры сцягі – два Андрэеўскія і два расейскія. Дакладна такі ж інтэр'ер быў і на відэа за 31 ліпеня. На абодвух роліках Сакалоў сядзеў на адным і тым жа крэсле.

«Акно з Сакаловым было некалькі разоў выведзенае на мультымедыйную панэль за спінай Сяргея Шайгу падчас ягонага ўступнага слова. На апублікаваных раней кадрах з калегій Мінабароны камандзіру ЧФ не надавалі такой увагі», - сказана ў паведамленні.

На нібы новых кадрах Сакалоў нічога не гаворыць. Таксама прыкметна, што спачатку ён сядзіць без акуляраў, а пазней надзявае іх. Цяпер нельга дакладна сказаць, ці была выведзеная на экран жывая трансляцыя з кабінета акупанта ці расейцам паказалі загадзя нарыхтаваны запіс.

Таксама адзначым, што падчас аднаго з момантаў трансляцыі экрана словы, якія вымаўляе Шайгу, ідуць насуперак з яго артыкуляцыяй. У сувязі з гэтым можна выказаць здагадку, што над ролікам папрацавалі мантажоры, каб стварыць патрэбную РФ карцінку.

Апошнія навіны