BE RU EN

Брытанская разведка: Расея раптам кінула на фронт новае войска

  • 27.09.2023, 10:05

Шайгу планаваў выкарыстоўваць яго для іншых мэт.

Расея ў сярэдзіне верасня, хутчэй за ўсё, упершыню выкарыстала часткі сваёй новай 25-й агульнавайсковай арміі. Фармаванне пачало рух ва Украіну з канца жніўня 2023 года.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, падраздзяленні двух манеўраных кампанентаў войска, 67-й мотастралковай дывізіі і 164-й асобнай мотастралковай брыгады, вядуць баявыя дзеянні на адцінку фронту на захад ад Севераданецка і Крамянной, уздоўж мяжы паміж Данецкай і Луганскай абласцямі.

Са звестак брытанскай выведкі, з пачатку ўварвання Расея толькі зрэдку захоўвала незадзейнічаную групоўку памерам з войска, якая патэнцыйна магла б скласці аснову для новага буйнага наступальнага ўдару.

«Улічваючы, што 25-ае войска разгортваецца па частках для ўзмацнення празмерна расцягнутай лініі, новы ўзгоднены расейскі наступ найбліжэйшыя тыдні малаверагоднф», - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Спробы наступу на ўсходзе

Нагадаем, расейскае войска спрабуе наступаць на ўсходзе, у той час як УСУ вядуць наступ на поўдні.

Як паведамляла РБК-Украіна, наступ расейскіх войскаў на лініі Ліман-Купянск фактычна спыніўся, а іх планы мелі няўдачу. За месяц расейцам не ўдалося захапіць ніводнага населенага пункта на лініі ад Лімана да Купянска, супраціўнік прасоўваўся максімум на 1-2 км, і гэта далёка не ўсюды.

Са слоў украінскіх вайскоўцаў, расейцы спрабавалі сфармаваць ударны кулак, але ім не стае тэхнікі.

Апошнія навіны