Пуціністка Бузава паслізнулася і ўпала на «Мінск-Арэне»
- 27.09.2023, 9:20
Прыгожын не змог ёй дапамагчы.
Прапуцінская расейская спявачка Вольга Бузава, якая падтрымлівае вайну супраць Украіны, рабіла сімвалічнае ўкідванне шайбы перад матчам Кантынентальнай хакейнай лігі "Дынама-Мінск"-"Ак Барс".
Вольга Бузава выйшла на лёд у суправаджэнні кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, а таксама прадусара Іосіфа Прыгожына, спевакоў Руслана Алехны і Сярогі, якія прыехалі на шоў "Фактар".
Пасля ўкідвання шайбы гурма накіравалася за межы пляцоўкі. Бузава была на абцасах, паслізнулася, не ўтрымалася і ўпала на лёд.
Эйсмант, Алехна і Прыгожын не паспелі засцерагчы. Сярога моўчкі сузіраў.
Падзенне Бузавай выклікала смех на "Мінск-Арэне". Смяяўся нават трэнер «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў, адзначае nashaniva.com.