BE RU EN

Пуцін хітруе і падстаўляе Шайгу

  • 27.09.2023, 8:10

Крамлю няма чым спыняць наступ УСУ.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін аддаў загад міністру абароны Сяргею Шайгу спыніць контрнаступ УСУ і вярнуць ініцыятыву на фронце расейскім войскам. Аднак Пуцін хітруе, бо прычынай тут будзе дажджлівае надвор'е.

Такое меркаванне выказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю ТСН ваенны экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.

«Пуцін, хутчэй за ўсё, спытаў сваіх метэаролагаў, калі пачнуцца дажджы на Данбасе. Яму сказалі, што ў кастрычніку. Пасля гэтага ён паставіў задачу Шайгу спыніць наступальныя дзеянні, падгадваючы іх пад надыход дажджлівага надвор'я, не больш за тое», - сказаў экспэрт.

«Няма чым ім спыняць наступ. Надвор'е сапраўды ў некаторых раёнах спыніць наш рух. Але гэтае надвор'е спыніць і расейскі наступ, дзе яны хацелі яго правесці ў Купянскім раёне. Менавіта гэты кірунак зазнае негатыўны ўплыў надвор'я пасля таго, як пачнуцца дажджы», - адзначыў Світан.

«Таму тут можна сказаць, што Пуцін хітруе, ставячы такога кшталту задачы, бо 2 кастрычніка яму могуць сказаць, што колькасць нападаў украінскіх войскаў зменшылася, Расея іх спыніла. Хоць больш вінаватая ў гэтым будзе Грэта Тунберг з яе пацяпленнем і восеньскімі дажджамі, чым які-небудзь Пуцін з яго загадамі», - рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны