BE RU EN

У Магілёве медсястра ўводзіла пацыентам кафеін замест марфіну

  • 25.09.2023, 12:01

Растлумачыць прычыны яна адмовілася.

Медсястру адной з лякарняў Магілёва будуць судзіць за крадзеж і незаконнае захоўванне марфіну.

Паводле версіі Генпракуратуры, са студзеня 2022 года да чэрвеня 2023 года абвінавачаная стварыла лішкі медпрэпарата «Марфін гідрахларыд». Затым яна адзначыла выкарыстанне гэтага прэпарата ў медыцынскай дакументацыі, пры гэтым не ўводзіла яго пацыентам, якія патрабавалі, замяніўшы яго на кафеін-бензаату натрыю.

Усяго абвінавачаная выкрала не менш як 50 ампул з марфінам. Акрамя таго яна купіла і захоўвала пры сабе таблетку з небяспечным псіхатропным рэчывам - трамадолам.

Жанчына не патлумачыла прычын свайго ўчынку, ад дачы сведчання адмовілася. Ёй выставілі абвінавачанне ў крадзяжы (ч.2 арт. 327 КК) і захоўванні марфіну (ч.1 арт. 328 КК). Яна ўзятая пад варту.

Апошнія навіны