Выбухі ў Курску: стала вядома аб «прылёце» ў будынак МУС
- 25.09.2023, 10:17
Расейскі горад атакуюць беспілотнікі.
Гэтай раніцай у расейскім Курску скардзіліся на атаку беспілотнікаў. Стала вядома, што ў выніку новай "бавоўны" ёсць траплянне ў мясцовы будынак МУС.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскіх спецслужбах.
«Новая сэрыя выбухаў адбылася пад раніцу. Траплянне ў будынак МУС», — гаворыцца ў паведамленні.
Як адзначыла крыніца, гэта працяг атак у Курску, сярод іншага на будынак ФСБ і НПЗ.
Нагадаем, што ўчора ў Курску таксама было неспакойна. Так, украінскі беспілотнік не толькі атакаваў будынак ФСБ Расеі ў Курску ў дзень горада.
Таксама пад атаку дрона трапіў нафтаперапрацоўчы завод ля мясцовага аэрадрома.