BE RU EN

У Расеі актывізаваліся рэйкавыя партызаны

  • 25.09.2023, 9:52

Невядомыя падпалілі адразу некалькі рэлейных шаф на чыгунцы.

У Расеі пад Краснадарам адбылася чарговая дыверсія на чыгунцы. Гэтым разам гарэлі рэлейныя і батарэйныя шафы, дзеля чаго затрымаліся электравік з Адлера і цягнік з Санкт-Пецярбурга, паведамляе Диалог.UA.

Раніцай невядомыя «мсціўцы» падкраліся да абсталявання на станцыі Крымскай і падпалілі адразу тры шафы: дзве рэлейныя і адну батарэйную. Супрацоўнікі станцыі, якія заўважылі загаранне, кінуліся тушыць.

Праваахоўнікі, якія прыехалі на месца здарэння, знайшлі пластыкавую бутэльку і слоік, як мяркуецца, з-пад паліва.

Паведамляецца, што праз гэтую дыверсію былі затрыманыя электравік Адлер-Анапа, а таксама цягнік Санкт-Пецярбург-Новарасійск. Адметна, што падпальшчыкаў шукалі, але так і не знайшлі.

Нагадаем, у жніўні ў Маскве настолькі ўдала падпалілі абсталяванне на чыгунцы, што гэта прывяло да сур'ёзнай затрымкі цягнікоў.

Апошнія навіны