Кіеў заклікаў украінцаў выехаць з Крыма
- 23.09.2023, 18:30
Перачакаць аперацыю вызвалення лепш на падкантрольных тэрыторыях.
Украінцам трэба выехаць з захопленага Расеяй Крыма на час аперацыі вызвалення паўвострава. Сітуацыю лепш перачакаць на падкантрольных Кіеву тэрыторыях ці ў трэціх краінах. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер-міністр у пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.
У сваім Telegram-канале ў суботу, 23 верасня, яна напісала аб тым, што ўкраінцам па магчымасці трэба пакінуць акупаваны Крым. Перачакаць аперацыю вызвалення паўвострава лепш на падкантрольных Кіеву тэрыторыях ці ў трэціх краінах.
«Чарговым разам прашу ўкраінцаў па магчымасці зʼехаць з Крыма. Перачакаць дэакупацыю паўвострава на падкантрольнай тэрыторыі або ў трэціх краінах», – падкрэсліла Ірына Верашчук.