У Малі разбіўся самалёт «вагнераўцаў»
- 23.09.2023, 16:46
Фотафакт.
У Малі (Заходняя Афрыка) удзень у суботу, 23 верасня, разбіўся транспартны самалёт Іл-76, які, магчыма, выкарыстоўвалі баевікі расейскай ПВК «Вагнера», піша New Voice.
Паводле інфармацыі СМІ, самалёт разбіўся паблізу аэрапорта горада Гаа. У сеціве з'явіліся фота і відэа з месца авіякатастрофы.
Што стала прычынай аварыі, які груз і хто знаходзіўся на борце і колькасць ахвяр пакуль невядомы.
Al-Arabiya са спасылкай на крыніцы піша, што самалёт быў расейскім і імаверна выкарыстоўваўся баевікамі ПВК «Вагнер». Звязаныя з уладамі Малі СМІ да таго ж адмаўляюць, што самалёт мог быць малійскім.