BE RU EN

Рэальнасць наступае пуцінскай Расеі на пяткі

  • МІХАІЛ ПАДАЛЯК
  • 23.09.2023, 16:25

Крым абавязкова будзе дэмілітарызаваны і вызвалены.

«Усе ракеты былі збітыя расейскай сістэмай СПА. Але штаб ЧФ у Крыме быў знішчаны. Пацярпелых у выніку атакі няма. Але некаторыя вайскоўцы зніклі без вестак». Заявы мінабароны Расеі з'яўляюцца доказам глыбокай заганнасці расейскай сістэмы: на шлях агрэсіі і ваенных злачынстваў устаюць людзі, якія ў іншых абставінах, у іншым грамадстве маглі б быць стэндап-комікамі. Хоць чаму дзівіцца, калі нават міністэрства абароны ў гэтай фантасмагарычнай краіне насамрэч зʼяўляецца міністэрствам нападаў?

Пуцінская Расея – гэта царства крывых люстэркаў і бурбалка даўно састарэлых міфаў, якая існуе выключна на страху перад заходнімі грамадствамі і эмацыйнай памяці аб жахах халоднай вайны, якія паразітуюць на брэндзе СССР.

Але рэальнасць няўмольна наступае на пяткі. Крым абавязкова будзе дэмілітарызаваны і вызвалены. Гандлёвыя судны вернуцца ў Чорнае мора. А расейскія вайсковыя караблі з часам зоймуць годнае месца, ператварыўшыся ў культавы падводны музей для дайвераў, які будзе прыцягваць турыстаў з усяго свету. У свабодны ўкраінскі Крым.

Міхаіл Падаляк, Twitter

Апошнія навіны