Мігранты пачалі штурмаваць мяжу Беларусі з Латвіяй
- 23.09.2023, 10:57
Галоўны кірунак правакацый нечакана змяніўся.
За мінулы дзень 17 замежнікаў спрабавалі незаконна патрапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх — грамадзяне Емэна, Сірыі і Самалі. На дзялянцы Белавежа затрыманы грамадзянін Украіны, які прыехаў, каб забраць 4 сірыйцаў і адвезці іх у Нямеччыну, паведамляе Памежная служба Польшчы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 99 чалавек, на літоўска-беларускай — 11.
Нагадаем, Латвія з вечара 19 жніўня закрыла кантрольны пункт "Сіленэ" на беларускай мяжы. На ўездзе ў пункт усталяваная бетонная загарода і нацягнуты калючы дрот. З беларускага боку знаходзіцца пункт "Урбаны". Афіцыйна пункт закрыты ў адказ на рост міграцыйнага ціску на мяжы Латвіі ды Беларусі.