Жонкі расейскіх вайсковых лётчыкаў, якія бамбуюць Украіну, баяцца выходзіць надвор
- 21.09.2023, 17:29
Іх папярэдзілі аб наступствах.
Жонкі расейскіх вайсковых лётчыкаў да смерці перапалоханыя ад пагроз, якія паступаюць іх мужам. Невядомыя даведаліся нумары тэлефонаў і адрасы пілотаў, якія бамбуюць украінскія гарады, і распісалі сцены іх дамоў надпісамі са словам «Забойцы».
У горадзе Энгельсе пад Саратавам размешчаны аэрадром, адкуль учыняюцца налёты на Украіну.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Украіна 365» і публікуе запіс ананімнага званка аднаму з пілотаў.
Невядомы абвінавачвае яго ў забойстве ўкраінцаў і зычыць, каб ён «вечнасць гніў у самай горшай турме».
Лётчыкаў і іх жонак так «апрацоўваюць» ужо некалькі тыдняў - жанчыны баяцца выходзіць надвор і не выпускаюць з кватэр дзяцей, піша адна з іх у лісце каналу SOTA.