Лукашэнка: Няма ніякіх праблем у школьных «паборах»
- 21.09.2023, 16:25
Дыктатар заявіў, што «беларусы - не бедныя людзі».
Лукашэнка не бачыць ніякіх праблем у зборы грошай з бацькоў на патрэбы школы. Аб гэтым ён паведаміў 21 верасня падчас нарады ў пытаннях адукацыі.
Дыктатар падкрэсліў, што грошы ў краіне на школы знойдуцца.
- Але калі бацька будзе ўдзельнічаць у гэтым нейкай сваёй капейкай, страху я ў гэтым абсалютна не бачу. У нас людзі ўжо не бедныя, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.