BE RU EN

У РФ дэпутат-генерал прапанаваў адпраўляць усіх «дармаедаў» на фронт

  • 21.09.2023, 16:23

Такога тэрміна ў расейскім заканадаўстве пакуль не існуе.

Расейскія ўлады хочуць ператварыць усіх беспрацоўных расейцаў у «гарматнае мяса» для адпраўкі на фронт, каб папоўніць свае катастрафічныя страты ва Украіне.

З такой ідэяй у эфіры аднаго з прапагандысцкіх ток-шоў выступіў дэпутат-генерал з дзярждумы РФ Андрэй Гурулёў, піша New Voice.

Імаверна, такім чынам крамлёўскі рэжым прамацвае розныя варыянты, як жа яму арганізаваць новую хвалю мабілізацыі, не абрынуўшы пры гэтым рэйтынг расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна напярэдадні так званых «выбараў» прэзідэнта ў 2024 годзе.

Так, паводле звестак супольнага расследавання Conflict Intelligence Team і журналістаў «Важных историй», агулам шлях расейца ад позвы да паведамлення аб гібелі займае ўсяго 4,5 месяца. Пры гэтым кожнаму пятаму мабілізаванаму акупанту не ўдаецца пражыць на фронце і двух месяцаў.

У сваю чаргу Гурулёў прапануе папаўняць страты УС РФ за кошт так званых «дармаедаў», хаця такога паняцця ў расейскім заканадаўстве наогул няма.

Апошнія навіны