Расейскі ваеннапалонны расказаў, што закопвалі ў лесе ў Беларусі
- 21.09.2023, 15:11
Размову з ім апублікаваў украінскі генерал Сырскі.
Расейскі вайсковец Яўген Плахацькоў трапіў у палон на поўдні Украіны (у Кляшчэеўцы пад Бахмутам). Кароткую размову з ім апублікаваў генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі, камандзір Наземных войскаў Узброеных сіл Украіны. Расейцу 24 гады, ён з Алтайскага краю. Кажа, што позву атрымаў на вяселлі. Яму абяцалі, што пасля паўгода навучання адправяць дадому, а ў выніку апынуўся на фронце ва Украіне. Але перад гэтым Плахацькоў быў у Беларусі, і ніякай падрыхтоўкі ён не атрымаў.
«У Беларусі я на заняткі зусім не хадзіў, — расказвае ваеннапалонны. - Я быў пастаянным дзяжурным у сталоўцы. Са слоў хлопцаў, [яны] хадзілі па лесе, закопвалі г..но…»
Расейскі вайсковец кажа, што на фронт патрапіў з амуніцыяй, якую атрымаў у Беларусі, ці яшчэ раней — у РФ. Ён наракае на дрэннае забеспячэнне расейскіх падраздзяленняў на фронце і на тое, што іх, мабілізаваных, кідаюць у бой, не шкадуючы, называючы «мясам». Яўген Плахацькоў збіраўся імітаваць шаленца, думаў пра суіцыд.